Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Лаўроў расказаў, пра што дамовіліся з Кіевам у 2022 годзе

Расійскі бок гатоў быў даць гарантыі бяспекі Украіне пры ўдзеле замежных партнёраў, але ўкраінскія перагаворшчыкі ў апошні момант адмовіліся ад дыялогу.
Sputnik
МІНСК, 19 кра – Sputnik. Масква аддае перавагу перагаворам перад войнамі і бойкамі, заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў у вялікім інтэрв’ю тром радыёстанцыям.
"Мы заўсёды, як кажа прэзідэнт (РФ Уладзімір Пуцін - Sputnik), аддаем перавагу перагаворам перад бойкамі і войнамі", - нагадаў кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства.
Пасля чаго адзначыў, што ўкраінскі бок праз два-тры тыдні пасля пачатку спецыяльнай ваеннай аперацыі сам прапанаваў правесці перагаворы.
Лаўроў падкрэсліў, што пасля шэрага сустрэч у Стамбуле ўкраінскія перагаворшчыкі ўпершыню перадалі свае прапановы.
"Пасля некаторага абмеркавання гэтыя прапановы былі прыняты. У іх змяшчалася і абавязацельства адмяніць законы, якія дыскрымінуюць меншасці, у першую чаргу рускіх, і адмяніць падтрымку рухаў, якія абапіраліся і праслаўлялі ідэалогію нацызму, і былі асуджаны Нюрнбергскім трыбуналам", - распавёў ён.

Парушыць – раз плюнуць

Кіраўнік МЗС РФ звярнуў увагу, што нядаўна ў часопісе Foreign Affairs выйшаў артыкул, прысвечаны перагаворам у Стамбуле, дзе была выказана парадаксальная ідэя, што заходнія дзяржавы не падтрымалі іх, таму што яны мелі на ўвазе стварэнне групы гарантаў бяспекі для Украіны.
У выданні, якое публікуе матэрыялы аб знешняй палітыцы, напісалі: Захад адмовіўся ад гэтай ініцыятывы, бо баяўся, што, стаўшы гарантам бяспекі для Украіны, будзе вымушаны ўступіць у вайну, калі Расія нападзе на Кіеў.
"Яны ўсіх мераюць па сабе: ім парушыць – раз плюнуць. Таму яны закладваюць, што любую дамоўленасць нехта будзе парушаць", - падкрэсліў Лаўроў.
Ён нагадаў, як заходнія краіны парушылі Мінскія дамоўленасці, у чым прызналася ўжо былая канцлер Германіі Ангела Меркель.

Простыя гарантыі

Лаўроў сказаў, што Стамбульскі дакумент утрымліваў простыя гарантыі бяспекі. Расійскі бок быў гатоў на тое, каб яны былі сур’ёзнымі.
"Было запісана спецыяльна, што гэтыя гарантыі не распаўсюджваюцца на Крым і Данбас. Што азначала – іх кранаць нельга, а то ніякія гарантыі не дзейнічаюць", - удакладніў ён.
Па словах расійскага міністра, у дакуменце таксама было прапісана, што на ўкраінскай тэрыторыі не будзе замежных ваенных баз, колькі будзе тэхнікі і ўзбраенняў. Таксама было абазначана, што ва Украіне не будуць праводзіцца ваенныя манеўры з удзелам трэціх краін.
"За выключэннем тых выпадкаў, калі ўсе гаранты згодны, у тым ліку нас, уключаючы Кітай", - дадаў ён.
Кіраўнік МЗС РФ канстатаваў, што пасля таго, як ужо ўсё было ўзгоднена, украінскія перагаворшчыкі захацелі змяніць фармуліроўку аб вучэннях, дадаўшы "акрамя тых выпадкаў, калі большасць гарантаў згодны".
Лаўроў, кажучы аб правядзенні перагавораў з Кіевам, нагадаў, што ён сам сабе забараніў іх весці, адзначыўшы, што "веры ніякай ім няма".
"Тым не менш, мы гатовы да перагавораў, але ў адрозненне ад стамбульскай гісторыі мы не будзем на перыяд перагавораў якіх-небудзь паўз рабіць у баявых дзеяннях. Па-другое, вядома, рэаліі на зямлі сталі іншымі, і іх неабходна ўлічваць. Я маю на ўвазе не толькі дыслакацыю і лінію судакранання, але і наяўнасць у нас паправак у Канстытуцыю аб чатырох новых-старых-спрадвечных нашых рэгіёнах", - асабліва адзначыў ён.
У завяршэнне кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства канстатаваў, што ўкраінскі бок не гатоў улічваць бягучыя рэаліі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Лаўроў аб перагаворах: Расія не бачыць у Кіева жадання весці справу сумленна