Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Новыя напрамкі туріндустрыі Беларусі і Расіі – відэа

У пятніцу, 19 красавіка, у 14:00 у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: "Новыя напрамкі туріндустрыі Беларусі і Расіі".
Sputnik
У Мінску завяршыў работу ІІ Расійска-беларускі турыстычны кангрэс. Ён быў сумешчаны з міжнародным вясеннім турыстычным кірмашом "Адпачынак 2024".
Дзелавая праграма Кангрэса ахоплівала шырокі спектр актуальных пытанняў узаемадзеяння Беларусі і Расіі ў сферы турызму. У рамках Кангрэса прайшла работа прафесійных секцый, трэнінгаў, а таксама кантактнай біржы ў фармаце B2B для прадстаўнікоў расійскіх і беларускіх кампаній.
Як адзначылі ўдзельнікі кангрэса, Беларусі і Расіі неабходна ўдзяліць увагу развіццю новых саюзных турыстычных маршрутаў, улічваючы тое, што Масква і Мінск ратыфікавалі пагадненне аб узаемным прызнанні віз.
У 2023 годзе Беларусь наведалі больш за 5 млн расійскіх турыстаў, а колькасць арганізаваных турыстаў склала 223 тыс, што прыкладна на 40% больш, чым у 2022 годзе.
Якія абмяркоўваліся пытанні ў межах кангрэса? Якія новыя прадукты могуць узнікнуць у фармаце Саюзнай дзяржавы? Якія рэгіёны Расіі найбольш папулярныя ў беларусаў? На гэтыя і іншыя пытанні адказвалі ўдзельнікі прэс-канферэнцыі.
Удзельнікі:
старшыня праўлення Рэспубліканскага саюза туріндустрыі Піліп ГУЛЫЙ;
намеснік кіраўніка "Роскачество" Юлія МІХАЛЕВА;
намеснік міністра прадпрымальніцтва, гандлю і турызму Варонежскай вобласці Аляксандр КУКІН;
генеральны дырэктар кампаніі "Объединенные консалтинговые решения "Номос"", дырэктар па развіцці гасцінічнага бізнесу Федэрацыі рэстаратараў і атэльераў Алімпіяда ЗНАМЕНСКАЯ;
дырэктар выставы "Интурмаркет" Вольга ХАТАЧКІНА;
дырэктар дэпартамента Свярдлоўскай вобласці па развіцці турызму Эльміра ТУКАНАВА;
дырэктар дзяржаўнай аўтаномнай установы "Агентство по туризму Кузбасса" Дзмітрый ЧАРНАСКУТАЎ;
старшыня камісіі атэльераў "ОПОРА РОССИИ" Санкт-Пецярбургскага аддзялення Эдуард ДЗЯМІДАЎ.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"