МІНСК, 22 крас - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў назначэнне на пасаду першага намесніка міністра замежных спраў Сяргея Лукашэвіча, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Беларускі дыпламат да гэтага кіраваў пасольствам у Бразіліі. Таксама па сумяшчальніцтве ён быў паслом у суседніх Парагваі і Уругваі.
Лукашэвіч родам з вёскі Кунцаўшчына ў Мінскім раёне. Адукацыю ён атрымаў у БДУ на факультэце міжнародных адносін, які скончыў у 1999 годзе.
Дыпламатычную кар'еру ён пачаў у 2000 годзе і знаходзіўся на замежнай рабоце аж да 2016 года, калі стаў начальнікам аддзела па рабоце з дыпкорпусам службы дзяржпратакола.
Ужо ў 2017 годзе ён быў прызначаны на пасаду намесніка начальніка службы дзяржпратакола - начальніка аддзела візітаў службы дзяржпратакола.
У 2019 годзе Сяргей Лукашэвіч зноў накіраваўся ў замежную камандзіроўку.
Праз два гады ён атрымаў назначэнне на пасаду пасла Беларусі ў Бразіліі і займаў яе да гэтага часу.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"