МУС прызнала DW Беларусь экстрэмісцкім фарміраваннем

Выданне Deutsche Welle прызнана ў Расійскай Федэрацыі СМІ-іншаагентам, зараз яно ўнесена і экстрэмісцкі спісак беларускага МУС.
Sputnik
МІНСК, 29 кра – Sputnik. Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі прызнала беларускую службу Deutsche Welle экстрэмісцкім фарміраваннем.
Гэта інфармацыя змяшчаецца ў абноўленым пераліку арганізацый, фарміраванняў, ІП, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці, што знаходзіцца ў адкрытым доступе на сайце МУС.
"DW Беларусь" (Нямецкая хваля Беларусь) унесена 29 красавіка 2024 года ў экстрэмісцкі спісак па нумарам 198.
Як вынікае з інфармацыі на сайце ведамства, група грамадзян з ліку стваральнікаў, адміністратараў і іншых удзельнікаў інтэрнэт-рэсурсаў пад агульнай назвай "DW Беларусь" ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць.
Рашэннем МУС забаронена дзейнасць у краіне "DW Беларусь", а таксама лагатып (вадзяны знак) у выглядзе дзвюх англійскіх літар D і W на фоне кругоў сіняга і белага колераў.
Гэтак званую "базу даных экстрэмістаў" МУС Беларусі ўвяло пасля таго, як у краіне ўзмацнілі жорсткасць заканадаўства па злачынствах, звязаных з экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасцю. Гэты спісак фарміруецца на падставе пастановы Савета Міністраў №575 "Аб мерах процідзеяння экстрэмізму і рэабілітацыі нацызму".
З пачатку 2022 года ў яго ўключана каля трох тысяч асоб, у адносінах да якіх прыгаворы набылі моц.
Акрамя гэтага, у Беларусі вядзецца база даных, у якую ўваходзяць арганізацыі, фарміраванні, якія маюць дачыненне да экстрэмізму.
З 2020 года рашэннямі МУС і КДБ у краіне забаронена дзейнасць амаль 200 экстрэмісцкіх фарміраванняў. Дзеянні іх заснавальнікаў, кіраўнікоў і ўдзельнікаў утвараюць склад злачынства, прадугледжанага арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса Беларусі "Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім", па якім прадугледжана пакаранне да сямі гадоў пазбаўлення волі.
Раней у канцы сакавіка 2022 года міністэрства юстыцыі Расіі ўнесла Deutsche Welle у спісак СМІ-іншаагентаў. Гэтае рашэнне было прынятае на падставе дакументаў, якія паступілі ад упаўнаважаных органаў дзяржаўнай улады. Трансляцыю DW у Расіі забаранілі ў пачатку 2022 года згодна з патрабаваннем расійскага МЗС.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Швед: "збеглыя" лідары апазіцыі атрымалі больш за 420 гадоў пазбаўлення волі