Якія падзеі адбыліся 2 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 2 мая
У 1447 годзе вялікі князь Казімір Ягелончык выдаў Прывілей, які пашыраў правы баяр і даў пачатак запрыгоньванню сялян у ВКЛ.
Хто нарадзіўся 2 мая
1888 год: Іван Віткоўскі, беларускі гісторык.
1935 год: Мікалай Аляхновіч, беларускі фізік.
Таксама сёння нарадзіліся італьянскі мадэльер Данатэла Версачэ і брытанскі акцёр Дэвід Сушэ.
2 мая ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Іаана Ветхапячорніка.
Па народных уяўленнях, у гэты час прырода "апраналася" ў веснавы "ўбор", таму варта было апранаць новае прыгожае адзенне. Жанчыны маліліся ў гэты дзень пра добры ўраджай лёну і канапель – раслін, з якіх рабілі тканіну.
Калі 2 мая ідзе дождж, лета будзе цёплае і сонечнае. Калі бярозы заквітнелі раней за клёны, лета будзе сухое.