Жыватворны агонь прывязуць на Вялікдзень з Масквы ў Беларусь

Раней часцінку жыватворнага агню на Велікоднае свята прывозілі авіярэйсам у Мінск прама з Іерусаліма, лагістыка змянілася з-за ўскладненай сітуацыі ў рэгіёне.
Sputnik
МІНСК, 2 мая – Sputnik. Часцінку жыватворнага агню даставяць у Мінск з Масквы раніцай 5 мая, на Вялікдзень, паведаміў Sputnik кіраўнік паломніцкага аддзела БПЦ протаіерэй Аляксандр Шырытон.
"Жыватворны агонь мы ў гэтым годзе прывязем з Масквы па прылёце дэлегацыі Фонду Андрэя Першазванага, якая паляціць за жыватворным агнём на Святую Зямлю", - распавёў протаіерэй.
Паводле яго слоў, прывязуць часцінку жыватворнага агню ў Мінск у нядзелю раніцай, на Вялікдзень.
"У 9:00 яго даставяць у кафедральны Свята-Духаў сабор", - сказаў Шырытон.
Ён растлумачыў, што раней жыватворны агонь на Вялікдзень прывозілі авіярэйсам у Мінск прама з Іерусаліма, але сёлета лагістыка змянілася з-за сітуацыі, якая ўскладнілася ў рэгіёне.
Як паведамляе РІА Навіны са спасылкай на фонд Андрэя Першазванага, жыватворны агонь з Іерусаліма будзе дастаўлены ў Маскву 4 мая, у аэрапорце "Внуково" яго змогуць прыняць прадстаўнікі розных епархій.
З аэрапорта жыватворны агонь даставяць у храм Хрыста Збавіцеля, дзе будзе праходзіць патрыяршае велікоднае богаслужэнне.
За жыватворным агнём у Маскву прыбудуць не толькі прадстаўнікі беларускай праваслаўнай царквы, але і прадстаўнікі епархій з розных рэгіёнаў Расіі – з Анадыра, Архангельска, Белгарада, Краснаярска, Мурманска, Петрапаўлаўска-Камчацкага, Севастопаля, Улан-Удэ, Якуцка і яшчэ некалькіх дзесяткаў гарадоў.
Уваскрэсенне Хрыстова ў праваслаўных у гэтым годзе прыпадае на 5 мая. Па традыцыі жыватворны агонь на працягу Светлага тыдня дастаўляюць у храмы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Лукашэнка: нельга без болю глядзець на рэлігійнае супрацьстаянне ва Украіне