МІНСК, 3 мая – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка станоўча ацаніў работу беларускай сістэмы супрацьпаветранай абароны, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Беларускі лідар у пятніцу, 3 мая, наведаў Цэнтральны камандны пункт ВПС і войск СПА, дзе яму паведамілі аб бягучай абстаноўцы і ходзе праверкі дзяжурных сіл.
"Праверка прайшла. Першае пытанне, якое мяне хвалявала, – каб гэта ўсё было аб’ектыўна і сумленна. Як ваенны чалавек, вам магу сказаць, што, калі вы праверку арганізавалі сумленна, як гэта належыць, – гэта годна", - сказаў Лукашэнка.
Ён таксама адзначыў, што ўсе цэлі былі выяўлены, а ўся тэрыторыя Беларусі паспяхова кантралюецца ў рэжыме рэальнага часу.
"Вы бачыце ўсё, што робіцца на сумежжы, разведка працуе добра, інфармацыя перадаецца. Малайцы", - падкрэсліў прэзідэнт.
Паводле яго слоў, праверка была раптоўнай і нечаканай, таму яе вынікі ўражваюць. Кіраўнік дзяржавы ўдакладніў, што канчатковыя яе вынікі будуць падведзены ў Міністэрстве абароны, а таксама падзякаваў афіцэрам за службу.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"