Сабаленка выйшла ў фінал турніру WTA-1000 у Мадрыдзе

У фінале гэтага мадрыдскага турніру Сабаленка зноў сустрэнецца з польскай тэнісісткай Ігай Свёнтэк, якую абгуляла ў фінале мінулага года.
Sputnik
МІНСК, 3 мая – Sputnik. Беларуская спартсменка і другая ракетка свету Арына Сабаленка здолела прабіцца ў фінал грунтавога турніру катэгорыі WTA-1000, які праходзіць у іспанскай сталіцы, паведамляе Sputnik.
У паўфінальным паядынку беларуска аказалася мацнейшай за прадстаўніцу Казахстана Алену Рыбакіну, якая цяпер займае чацвёрты радок у сусветным рэйтынгу.
Гэта сустрэча скончылася з лікам 1:6, 7:5, 7:6 на карысць Сабаленкі. Тэнісісткі правялі на корце 2 гадзіны і 17 хвілін.
У фінале турніру ў Мадрыдзе Сабаленка згуляе супраць польскай тэнісісткі і першай ракеткай свету Ігі Свёнтэк, якая ў паўфінале з лікам 6:1, 6:3 абгуляла 20-ю ракетку свету, амерыканскую спартсменку Мэдысан Кіс.
Нагадаем, Сабаленка стартавала ў іспанскай сталіцы з перамогі над польскай спартсменкай Магдай Лінет (48), затым яна адолела амерыканку Робін Мантгомеры (183) і прадстаўніцу з ЗША Даніэль Колінз (15-я).
У 1/4 фіналу яна абгуляла расіянку Міру Андрэеву, нумар 43 у рэйтынгу WTA.
Сабаленка з’яўляецца двухразовай пераможцай турніру ў Мадрыдзе – у 2021 і 2023 гадах. У фінале мінулага мадрыдскага турніру Сабаленка перамагла Ігу Свёнтэк, а ў 2021 годзе была мацнейшай за аўстралійку Эшлі Барці.
Прызавы фонд турніру складае больш за 7,7 млн еўра. Ён завершыцца 5 мая. Пераможца спаборніцтваў здолее запісаць у свой актыў тысячу рэйтынгавых балаў і 963 тыс еўра.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Беларускія весляры адправяцца ў Венгрыю па ліцэнзіі на Алімпіяду-2024