Які сёння дзень: 5 мая 2024 года

Гэты дзень з'яўляецца сто дваццаць шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 240 дзён.
Sputnik
Сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень друку. Якія яшчэ падзеі адбыліся 5 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 5 мая

У 1932 годзе быў створаны Клімавіцкі дзяржаўны аграрны каледж.
У 1993 годзе былі ўстаноўлены дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Эквадорам.

Хто нарадзіўся 5 мая

1819 год: Станіслаў Манюшка, беларускі і польскі кампазітар.
1917 год: Юрый Багушэвіч, беларускі пісьменнік, перакладчык.
1934 год: Аляксей Гардзіцкі, беларускі літаратуразнавец.
1941 год: Уладзімір Ярэц, беларускі матацыкліст, падарожнік.
Таксама сёння нарадзіліся нямецкі філосаф Карл Маркс і польскі пісьменнік Генрык Сянкевіч.

5 мая ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі святкуюць Вялікдзень – Светлае Хрыстова Уваскрэсенне, самае галоўнае свята ў праваслаўі. Па завяршэнні богаслужэння вернікі "разгаўляюцца" – смакуюць асвячоныя напярэдадні яйкі і кулічы.
Таксама сёння шануюць памяць вялебнага Феадора Сікеата, апосталаў Нафанаіла, Лукі і Клімента і вялебнага Віталія, якому маліліся пра пазбаўленне ад грахоўных спакус.
5 мая стараліся ў лес не хадзіць – сцерагліся нячыстай сілы.
Калі ўжо чуваць куванне зязюлі, болей замаразкаў не будзе. Навальніца прадвяшчае добры ўраджай.