Кіраўнік беларускага пасольства ў Расіі Дзмітрый Крутой, дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў, губернатар Гомельскай вобласці Іван Крупко разам з ветэранамі вайны і прадстаўнікамі міжнародных ветэранскіх арганізацый у панядзелак наведалі Аляксандраўскі сад каля сцен Крамля побач з Краснай плошчай у Маскве. Тут знаходзяцца Магіла Невядомага Салдата і алея гарадоў-герояў і воінскай славы.
Беларускія дыпламаты спачатку падышлі да памятных знакаў горада-героя Мінска і Брэсцкай крэпасці, дзе ўсклалі кветкі ў памяць аб укладзе ўраджэнцаў Беларусі ў агульную Перамогу ў 1945-м, а затым цырымонія працягнулася каля Магілы Невядомага Салдата – дэлегацыя ўсклала вянкі да Вечнага агню.
Разам з беларускімі дыпламатамі і прадстаўнікамі інтэграцыйных структур удзельнікам памятнай цырымоніі стаў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Віктар Цымбал 1925 года нараджэння. Паводле слоў Мезенцава, ён удзельнічаў у аперацыі "Баграціён" семнаццацігадовым хлопцам.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"