МІНСК, 7 мая – Sputnik. У Беларусі праягнуць судзіць нацыстаў пасмяротна і завочна, заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстым сходзе ў Палацы рэспублікі з нагоды Дня Перамогі.
Паводле яго слоў, усе людзі на планеце павінны ведаць, якую неймаверна высокую цану заплацілі беларусы за мір і свабоду. У Германію вывезлі больш за 300 тысяч беларусаў у якасці рабоў.
Беларускі лідар канстатаваў, што гэтая колькасць роўная ўсяму насельніцтву Ісландыі або даваеннаму насельніцтву Мінска. У лагеры ў Трасцянцы было знішчана больш за 200 тысяч мірных грамадзян.
"Як бы хто ў "вялікіх дэмакратыях" ні пярэчыў і ні перашкаджаў, што б ні казаў, нягледзячы на асобы і тэрміны даўнасці, мы будзем выяўляць і аддаваць пад суд тых, хто датычны да злачынстваў нацыстаў. Няхай нават пасмяротна ці завочна", - цытуе Аляксандра Лукашэнку Telegram-канал Пул Першага.
Забытыя ўрокі вайны
На думку беларускага лідара, еўрапейцам трэба ўсвядоміць, што перамога ў Другой сусветнай вайне – агульны здабытак. Бо толькі дзякуючы ёй і Савецкаму Саюзу на доўгія гады быў гарантаваны мір для ўсяго кантынента.
Прычым ён звярнуў увагу, што ідэалагічнае рознагалоссе і геапалітычная барацьба ў пасляваенныя гады не перашкаджалі дамаўляцца сусветным гульцам. Падчас халоднай вайны супрацьлеглыя бакі рабілі крокі па разрадцы, грунтуючыся на балансе сіл.
"Міжнародныя арганізацыі выступалі рэальнымі пляцоўкамі для перагавораў і садзейнічалі захаванню міру і ўмацаванню бяспекі на планеце. Але з распадам СССР урокі вайны былі забыты", - цытуе прэзідэнта БелТА.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"