МІНСК, 7 мая – Sputnik. Беларусь павінна быць гатова да любога сцэнарыя развіцця падзей, хаця ўсё ж не верыцца, што Заходняя Еўропа ашалела і пераступіць рысу. Аб гэтым прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Перамогі ў Палацы Рэспублікі ў аўторак, піша БелТА.
Беларускі лідар нагадаў аб цяжкіх часах Вялікай Айчыннай вайны, калі людзі былі напаўгалодныя і напаўраздзетыя. Ён падкрэсліў, што такія пакуты не павінны паўтарыцца.
"Гэтага нельга больш дапусціць. Гэтага паўтарэння ў гісторыі Беларусі не будзе", - заявіў Лукашэнка.
Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што ў рэспубліцы ўсё робіцца для таго, каб пазбегнуць паўтарэння такіх падзей.
"Усё, што мы робім, мы робім для таго, каб гэтага не здарылася. Я не веру, што ў Заходняй Еўропе – зажырэлай, укормленай – хтосьці захоча лезці ў брудныя, вашывыя акопы, каб ваяваць. Яны ж ужо ад гэтага адвыклі", - сказаў прэзідэнт.
Беларускі лідар асабліва падкрэсліў, што і моладзь не хоча вайны. Разам з тым, падкрэсліў ён, трэба быць гатовымі да любога варыянта развіцця падзей.
"Але мы павінны быць гатовы да ўсяго. Я не веру, што яны ашалелі і пераступяць рысу, якую нават намалявалі самі", - сказаў Лукашэнка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"