Алейнік: генеральны сакратар ААН лічыць санкцыі супраць Беларусі незаконнымі

Па словах міністра, Гутэрыш разумее, што санкцыі пагаршаюць сітуацыю з сусветнай прадбяспекай і вядуць да далейшага галадання ў многіх кутках свету.
Sputnik
МІНСК, 8 мая – Sputnik. Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш лічыць санкцыі супраць Беларусі незаконнымі, але яго арганізацыя не здольна ўплываць на іх ініцыятараў, заявіў у інтэрв’ю РІА Навіны кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства Сяргей Алейнік.
Паводле яго інфармацыі, Беларусь працягвае працаваць з ААН, больш за тое, ёсць прамы кантакт з генеральным сакратаром гэтай арганізацыі – з ім падтрымлівае перапіску кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
"Мы не раз абазначалі гэтыя пытанні і на ўзроўні кіраўніка дзяржавы, і ў ходзе асабістых кантактаў з генеральным сакратаром ААН. Магу сказаць, што сам генеральны сакратар абсалютна адназначна ацэньвае незаконнасць і контрпрадуктыўнасць санкцый, асабліва адносна харчовай групы тавараў і калійных і іншых відаў удабрэнняў", - адзначыў міністр.
Да таго ж, як адзначыў Алейнік, Гутэрыш разумее, што санкцыйныя абмежаванні пагаршаюць сітуацыю з сусветнай прадбяспекай і вядуць да далейшага галадання ў многіх кутках свету.
Разам з тым, паводле слоў кіраўніка МЗС, ААН сёння "не здольна аказаць неабходны ўплыў на ініцыятараў не проста незаконных, але антыгуманных, антычалавечых санкцый, якія накладваюць заходнія краіны на гэтыя жыццёва важныя групы тавараў".
Нагадаем, адносіны Беларусі з дзяржавамі Захаду пагоршыліся пасля таго, як у рэспубліцы былі праведзены ў 2020 годзе выбары прэзідэнта. Гэтыя краіны пачалі паэтапна аказваць санкцыйны націск, як адносна афіцыйных асоб рэспублікі, так прадпрыемстваў і галін.
Пад санкцыі трапілі таксама калійная галіна і нафтаперапрацоўка. Пры гэтым літоўскія ўлады прынялі рашэнне з лютага 2022 года забараніць транзіт па сваёй тэрыторыі ў порт беларускіх калійных удабрэнняў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Гутэрыш заклікаў аднавіць "збожжавую здзелку" без пагрозы яе перарывання