Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Парламент Украіны прыняў законапраект аб мабілізацыі асуджаных

На думку аднаго з дэпутатаў, УСУ могуць папоўніць каля 10 тысяч асуджаных, пры гэтым мабілізацыя не закране забойцаў і гвалтаўнікоў.
Sputnik
МІНСК, 8 мая – Sputnik. Парламент Украіны прыняў законапраект аб мабілізацыі асуджаных за няцяжкія злачынствы, пра гэта паведаміў дэпутат Аляксей Ганчарэнка.
Да гэтага, 10 красавіка, ён жа заяўляў, што Вярхоўная Рада падтрымала ў першым чытанні мабілізацыю гэтай катэгорыі грамадзян. На думку іншага дэпутата – Рамана Кастэнкі, ва Украіне могуць быць мабілізаваны да 10 тысяч асуджаных.
"Вярхоўная Рада дазволіла некаторым катэгорыям зняволеных мабілізавацца ў шэрагі УСУ. Законапраект прыняты ў другім чытанні 279 галасамі…", - напісаў Ганчарэнка ў сваім Telegram-канале ў сераду.
Пры гэтым ён удакладніў, што асуджаныя за цяжкія злачынствы – забойцы, гвалтаўнікі, а таксама асобы, якія ўчынілі злачынствы супраць асноў нацбяспекі – мабілізаваны не будуць.

Мабілізацыя для "перамогі"

Як паведамлялася, у пачатку красавіка прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў закон аб зніжэнні мінімальнага ўзросту прызыву па мабілізацыі. Такім чынам, ніжняя ўзроставая планка знізілася з 27 да 25 год.
Рэжым ваеннага становішча дзейнічае ва Украіне з 24 лютага 2022 года, на наступны дзень была аб’яўлена ўсеагульная мабілізацыя. Выезд з краіны для мужчын ад 18 да 60 год забаронены.
Закон абавязвае гэтай узроставай катэгорыі мець пры сабе ваенна-ўліковыя дакументы, каб прад’яўляць іх па патрабаванні супрацоўнікам ваенкаматаў, паліцыі, пагранслужбы.
Таксама Зяленскі ліквідаваў статус "абмежавана прыдатны" ў адносінах да вайсковай службы. Гэта значыць, што мужчыны, якія атрымалі гэтую катэгорыю здароўя, павінны будуць на працягу 9 месяцаў прайсці паўторную медкамісію.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Зяленскі падпісаў закон аб узмацненні жорсткасці мабілізацыі