МІНСК, 8 мая – Sputnik. У сталічным метрапалітэне ў сераду запусцілі тэматычны брэндаваны Цягнік Памяці, перадае карэспандэнт Sputnik.
Састаў з пяці вагонаў прыбыў на станцыю "Плошча Перамогі", аб яго прыбыцці дыспетчары загадзя праінфармавалі пасажыраў. Прыбыццё цягніка таксама суправаджаў ваенны марш і моладзь у адзенні з ваеннай атрыбутыкай.
Рухомы састаў прабыў на станцыі дзве хвіліны, пасля чаго з пасажырамі адправіўся ў бок станцыі метро "Уручча". Па словах прэс-сакратара Мінскага метрапалітэна Андрэя Дроба, Цягнік Памяці будзе курсіраваць круглы год.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"