Першы саміт ЕАЭС адбыўся роўна дзевяць гадоў таму – 8 мая 2015 года ў Маскве. З тых часоў яны праводзяцца не радзей разу ў год, усяго з моманту пачатку працы арганізацыі адбылося 21 пасяджэнне ВЕЭС, у тым ліку 6 у рэжыме відэаканферэнцыі.
Цяперашні саміт прайшоў напярэдадні 10-годдзя з дня падпісання Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе: дакумент быў падпісаны 29 мая ў 2014 годзе ў Астане, подпісы пад ім паставілі лідары Беларусі, Казахстана і Расіі – Аляксандр Лукашэнка, Нурсултан Назарбаеў і Уладзімір Пуцін.
Сёння ў ЕАЭС уваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан і Расія. У гэтым годзе ў арганізацыі старшынствуе Арменія. На саміт прыехалі прэзідэнты Беларусі, Казахстана, Кыргызстана і прэм’ер-міністр Арменіі. Да сустрэчы лідараў ЕАЭС у пашыраным складзе далучацца прэзідэнты Узбекістана і Кубы, якія зараз маюць статус дзяржаў-назіральнікаў пры саюзе.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"