МІНСК, 9 мая – Sputnik. Подзвіг савецкага народа навечна замацаваны на руінах рэйхстага і ў акце аб безумоўнай капітуляцыі фашысцкай Германіі, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўскладання вянкоў і кветак да манумента на Плошчы Перамогі ў Мінску.
"Германская ваенная машына разбілася аб бяспрыкладныя гераізм і мужнасць нашых бацькоў, дзядоў і прадзедаў. Доўгіх чатыры гады на фронце і ў тыле кавалася Вялікая Перамога. На барацьбу з ворагам устаў і стары, і малы", - адзначыў Лукашэнка.
Ён падкрэсліў, што СССР заплаціў за свабоду мільёнамі жыццяў сваіх сыноў і дачок. Так краіна выратавала ўсё чалавецтва ад заняволення, а асобныя народы – ад знішчэння.
"Мы даем наказ дзецям і ўнукам свята берагчы праўду аб той вайне як найвышэйшую каштоўнасць. Для нас яна – сімвал непарыўнай сувязі пакаленняў, адна з асноў духоўнага адзінства і згуртаванасці народа. Вялікая Перамога – галоўны і ключавы момант у гісторыі адраджэння і станаўлення беларускай нацыі", - сказаў прэзідэнт.
Урокі Перамогі, працягнуў Лукашэнка, дазваляюць сёння зазірнуць у будучыню. Жыццялюбства і творчую энергію пакалення пераможцаў, якое аднавіла краіну з руін, ён прывёў як прыклад таго, як трэба жыць і працаваць.
"Беларусі патрэбен мір. Заўтра, праз год, заўсёды. Нам важна выстаяць і не даць сябе ўцягнуць у канфлікты. Час выбраў нас. Выбраў, каб мы збераглі незалежнасць нашай зямлі", - заявіў Лукашэнка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"