Сёлета ў Парадзе Перамогі прынялі ўдзел больш за дзевяць тысяч вайскоўцаў і больш за 70 адзінак ваеннай тэхнікі, у тым ліку і некаторыя навінкі расійскага абаронна-прамысловага комплексу, сярод якіх бронетранспарцёр "Бумеранг".
Калону ваеннай тэхнікі ўзначальваў легендарны танк часоў Вялікай Айчыннай – Т-34.
Парад Перамогі прымаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.
Па традыцыі, якая склалася, на Парад Перамогі былі запрошаны лідары замежных краін. У гэтым годзе ў Маскву прыляцелі прэзідэнты Беларусі, Казахстана, Гвінеі-Бісаў, Лаоса, Кубы, Туркменістана, Таджыкістана, Кыргызстана і Узбекістана.
Акрамя Парада Перамогі, у 29 парках Масквы 9 мая на працягу ўсяго дня арганізавана больш за 270 культурных мерапрыемстваў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"