Камісію па расследаванні ўплыву РФ і Беларусі створаць у Польшчы

Адным з ключавых прадметаў абмеркавання ў Польшчы ў апошні час стаў выезд польскага суддзі ў Беларусь.
Sputnik
МІНСК, 10 мая – Sputnik. Камісію, якая будзе займацца расследаваннем магчымага ўплыву, які аказвае Расія і Беларусь, створаць у Польшчы. Пра гэта паведаміў прэм’ер-міністр Дональд Туск падчас прызначэння міністра-каардынатара спецслужбаў Томаша Семаняка на пасаду міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі.
"Міністр Семаняк падрыхтаваў праект закона, у адпаведнасці з якім будзе створана канстытуцыйная камісія, якая будзе расследаваць уплыў у папярэднія гады Расіі і Беларусі на тое, што адбывалася ў Польшчы", - падзяліўся Туск.
Паводле яго слоў, пасля цырымоніі назначэння ён адправіцца на пасяджэнне калегіі па справах спецслужбаў. Тэмай пасяджэння стане беларускі і расійскі ўплыў, раней калегія збіралася па гэтым жа пытанні ў сераду. Тады асноўным прадметам абмеркавання стаў выезд польскага суддзі Томаша Шміта ў Беларусь.
Суддзя даў прэс-канферэнцыю ў Мінску, дзе расказаў, што папрасіў палітычнага прыстанішча ў Беларусі. Пасля гэтага стала вядома аб тым, што польскія спецслужбы ініцыявалі расследаванне, каб высветліць да якіх сакрэтных дакументаў мог мець доступ Томаш Шміт.
У інтэрв’ю для радыё Sputnik Беларусь польскі суддзя расказаў пра матывы, якія яго заахвоцілі з’ехаць з Польшчы. Пры гэтым ён адзначыў, што, на яго думку, польскія ўлады абслугоўваюць інтарэсы Вашынгтона і Лондана.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Лукашэнка разгледзіць прашэнне польскага суддзі аб палітычным прыстанішчы