Сёння адзначаецца Міжнародны дзень медыцынскай сястры. Якія яшчэ падзеі адбыліся 12 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 12 мая
У 996 годзе ў Кіеве была асвечана Дзесяцінная царква, першая вядомая каменная царква Русі.
У 1364 годзе быў заснаваны Кракаўскі ўніверсітэт.
Хто нарадзіўся 12 мая
1670 год: Аўгуст Моцны, курфюрст Саксоніі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі.
Таксама сёння нарадзіліся англійскі мастак і паэт Эдвард Лір і расійскі паэт Андрэй Вазнясенскі.
12 мая ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць дзевяці пакутнікаў Кізічаскіх – хрысціянскіх святых і лекараў, якія прынялі пакутніцкую смерць у ІІІ ст. у горадзе Кізік.
У народзе лічыліся, што сны, якія бачыліся на 12 мая, абавязкова спраўдзяцца. Так, калі прыснілась чыстае возера, чалавек не будзе ў гэтым годзе хварэць. Калі снілася, што чалавек чытае святое пісанне, гэта прадвяшчала яму доўгае жыццё. А вось камандаваць іншымі людзьмі значыла страціць давер у калектыве.
Калі ноч цёплая і на небе шмат зорак, ураджай будзе добры. Мурашы збіраюцца на сухім месцы – хутка пойдзе дождж. Шмат хрушчоў – лета будзе сухое.