Які сёння дзень: 13 мая 2024 года

Гэты дзень з'яўляецца сто трыццаць чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 232 дні.
Sputnik
Якія падзеі адбыліся 13 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 13 мая

У 1986 годзе адкрыўся V з'езд Саюза кінематаграфістаў СССР, на якім першым сакратаром быў абраны рэжысёр Элем Клімаў. З "паліцы" былі ўзяты раней забароненыя цэнзурай фільмы.

Хто нарадзіўся 13 мая

1905 год: Стэфанія Станюта, беларуская актрыса.
1933 год: Аляксандр Кішчанка, мастак, аўтар вядомага "Габелена стагоддзя".
1949 год: Сяргей Краўчанка, беларускі акцёр.
Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі пісьменнік-фантаст Роджэр Жалязны і французскі спявак Грэгары Лемаршаль.

13 мая ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць апостала Іакава Завядзеева – аднаго з дванаццаці апосталаў, бліжэйшага вучня Ісуса Хрыста. У народзе яго называлі Якаў Цёплы, таму што да гэтага дня ўжо надыходзіла добрае надвор'е. Жанчыны верылі, што дождж на Якава прадвяшчае шмат вяселляў увосень.
13 мая імкнуліся пазбягаць далёкіх вандровак. Лічылася, што ў гэты час вандруюць па свеце апошнія ліхаманкі, і, каб зберагчы здароў'е, лепей было застацца дома.
Калі неба на захадзе яснае, лета будзе пагодлівае, калі ж сонейка сядае ў аблокі, будуць дажджы.