МІНСК, 14 мая – Sputnik. Асобныя цягнікі на ўчастках Баранавічы – Ваўкавыск і Мінск – Баранавічы – Брэст будуць рухацца змененым маршрутам і раскладам, пра гэта паведаміла прэс-служба БЧ.
Так, з-за рамонту на перагоне Слонім – Азярніца 15, 16, 20, 23, 27, 30 мая, а таксама 3, 6, 10, 11, 12, 13, 17, 18, 19, 20, 24 і 27 чэрвеня часткова зменіцца маршрут і расклад руху пасажырскага цягніка №680 Гродна – Віцебск. Гэтымі днямі ён будзе адпраўляцца з Гродна ў 10:36 замест 11:59 і ехаць праз станцыю Ліда, а не праз Ваўкавыск.
Як адзначылі ў БЧ, у гэтыя ж дні на ўчастку Баранавічы – Ваўкавыск некаторыя цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа будуць рухацца змененым маршрутам і раскладам.
Таксама 20 мая – з-за рамонту на станцыі Баранавічы-Палескія цягнік №737 Мінск – Брэст, якія адпраўляецца з беларускай сталіцы ў 13:15 будзе рухацца праз станцыю Баранавічы-Цэнтральныя, замест Баранавічы-Палескія.
У гэты ж дзень некаторыя цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа на ўчастках Мінск – Баранавічы – Брэст таксама будуць курсіраваць па змененым раскладзе і маршруце.
БЧ просіць пасажыраў з разуменнем паставіцца да гэтай акалічнасці і ўлічваць яе пры планаванні паездак.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"