Відэа

Асаблівасці праекта "Кніга памяці. Беларусь" – відэа

У чацвер, 16 мая, у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: "Кніга памяці. Беларусь. Асаблівасці і планы міжнароднага праекта".
Sputnik
З моманту заканчэння Другой сусветнай вайны прайшло амаль 80 год. Цэлае жыццё. Шматнацыянальны савецкі народ шляхам тытанічных намаганняў і вялікіх ахвяр перамог нацызм. І сёння, лічаць эксперты, калектыўны Захад імкнецца нівеліраваць гэтую перамогу. Бо народ-пераможца зламаць немагчыма. У Прыбалтыцы і ва Украіне адраджаецца неанацызм. Гераізуюцца нацыяналісты і карнікі. Зносяцца помнікі воінам-вызваліцелям.
Захаваць гістарычную спадчыну шмат у чым дапамагае міжнародны гуманітарны праект "Кніга памяці. Беларусь". Каардынатарам праекта выступае Фонд ветэранаў дыпламатычнай службы Расіі.
Гэта ўнікальнае выданне аб’яднала дзесяткі вучоных і даследчыкаў Саюзнай дзяржавы. Ужо рэалізавана частка праекта – Кнігі памяці Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей. У выданні сабраны мемарыяльныя комплексы і воінскія пахаванні, гістарычныя даведкі часцей і апісанне подзвігаў салдат і афіцэраў.
Як будзе развівацца праект? Якое значэнне ён мае не толькі для беларусаў, але і для міжнароднай грамадскасці? На гэтыя і іншыя пытанні адказалі ўдзельнікі прэс-канферэнцыі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь:
выканаўчы дырэктар міжнароднага праекта "Кніга памяці. Беларусь" Юрыус ТРАКШАЛІС;
старшыня беларускага грамадскага аб’яднання "Ветэраны ваеннай разведкі" Аляксандр БІТУС.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"