Відэа

У Мінску пачаліся рэпетыцыі парада ваеннай тэхнікі да Дня Незалежнасці – відэа

Плануецца, што ў парадзе прымуць удзел больш за шэсць тысяч вайскоўцаў і каля 250 адзінак баявой тэхнікі. Глядзіце на відэа, як ваенныя рыхтавалі тэхніку да першай рэпетыцыі ў сталіцы.
Sputnik
Для рэпетыцый парада традыцыйна перакрываюць вуліцы, па якіх рухаецца вайсковая тэхніка. У ваенным ведамстве папярэдзілі, што сёлета перакрыцце вуліц пачнецца з сярэдзіны мая і прадоўжыцца месяц – рух усіх відаў транспарту ў горадзе будзе часткова закрывацца толькі на час перамяшчэння калон.
Так, механізаваная гусенічная калона будзе выязджаць па аўторках у 5 раніцы з ваеннага гарадка "Уручча" і перамяшчацца па бетоннай дарозе ў раёне вуліцы Заснавальнікаў, далей – перасякаць вуліцу Скарыны, а ў раёне гаражнага кааператыва "Седзюнг" – сыходзіць у лес па грунтоўцы да аэрадрома "Ліпкі".
Калона колавай тэхнікі таксама будзе раніцай па аўторках адпраўляцца з ваеннага гарадка "Уручча" і далей рухацца па вуліцах Заснавальнікаў і Францыска Скарыны, затым па знешнім кальцы МКАД да аэрадрома "Ліпкі".
Пачынаючы з 4:50 раніцы і да праходжання калон будуць перакрываць дарогі па меры перамяшчэння тэхнікі, арыенціровачна на маршрут да аэрадрома ім спатрэбіцца каля 50 хвілін.
Вяртацца калоны будуць тымі ж шляхамі па чацвяргах з 20:00 да 13 чэрвеня ўключна. Рух у горадзе будуць паэтапна перакрываць з 19:50 і да поўнага прасоўвання калон.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"