Відэа

Экс-суддзя Шміт аб парушэнні законаў у Польшчы і беларускім грамадзянстве – відэа

Экс-суддзя Томаш Шміт, які збег з Польшчы ў Беларусь, спрабаваў падаць у польскае пасольства ў Мінску заявы з-за парушэння яго праў, аднак дакументы ў яго ніхто не прыняў. Глядзіце на відэа, што дысідэнт расказаў беларускім журналістам.
Sputnik
Па словах Шміта, улады Польшчы дапусцілі парушэнне канвенцыі па правах чалавека. Аказалася, што польскі консул у Мінску не толькі не можа прыняць у Шміта дакументы, але нават сустрэцца і пагаварыць з ім. Копіі дакументаў прыйшлося пакінуць у паштовай скрыні каля пасольства.
"Калі сцісла, гэта просьба да амбудсмена аб умяшанні ў маю справу ў сувязі з тым, што было парушэнне Дэкларацыі па правах чалавека", - сказаў Шміт.
Справа ў тым, што ў Польшчы ў дачыненні да Шміта пасля яго ад’езду была ўзбуджана крымінальная справа, варшаўскі суд завочна выдаў ордэр на арышт суддзі, які з’ехаў у Беларусь. Сам паляк сказаў беларускім журналістам, што не разумее, у чым яго абвінавачваюць польскія ўлады, акрамя таго, яму нават ніхто не паведаміў пра гэта, хаця такая магчымасць была.
Акрамя таго, польскі дысідэнт пацікавіўся, ці ёсць магчымасць у Беларусі атрымаць грамадзянства краіны, захаваўшы пры гэтым польскае.
"Калі ёсць такая юрыдычная магчымасць, я хацеў бы захаваць і польскае грамадзянства, і атрымаць беларускае, калі гэта магчыма па законе, я не ведаю", - сказаў паляк.
Раней у інтэрв’ю для радыё Sputnik Беларусь польскі суддзя расказаў пра матывы, якія яго заахвоцілі з’ехаць з Польшчы. Ён таксама звярнуўся па абарону да ўлад Беларусі, на што адрэагаваў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, папрасіўшы МУС "панаглядаць" за Шмітам, каб таго не загубілі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"