МІНСК, 17 мая – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў кіраўніка Казахстана Касым-Жамарта Токаева з днём нараджэння, тэкст апублікавала прэс-служба беларускага лідара.
"Пераканаўчым сведчаннем высокага аўтарытэту прэзідэнцкай улады ў Казахстане з’яўляецца ўсеагульная падтрымка курсу, які праводзіцца Вамі, на ажыццяўленне маштабных палітычных і эканамічных рэформ", - адзначыў Лукашэнка.
Паводле слоў беларускага прэзідэнта, патрыятызм казахстанскага лідара, яго глыбокая павага да бясцэннай гістарычнай і культурнай спадчыны сваёй шматнацыянальнай краіны, цвёрдае адстойванне яе інтарэсаў на міжнароднай арэне набылі заслужанае прызнанне народа.
Лукашэнка таксама ўпэўнен, што традыцыйна адкрытыя і сяброўскія зносіны з Такаевым будуць напаўняцца новым канструктыўным зместам, а таксама садзейнічаць далейшаму развіццю двухбаковых адносін у духу стратэгічнага партнёрства на карысць Беларусі і Казахстана.
Беларускі прэзідэнт пажадаў казахстанскаму калегу здароўя, невычэрпных жыццёвых сіл і дасягнення намечаных мэт у яго адказнай дзяржаўнай дзейнасці.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"