Польскі экс-суддзя Шміт: выдадзены еўрапейскі ордэр на мой арышт

Экс-суддзя з Польшчы баіцца арышту ў выпадку, калі зойдзе ў памяшканне польскага пасольства.
Sputnik
МІНСК, 17 мая – Sputnik. Польскія ўлады выдалі ордэр на арышт Томаша Шміта, паведаміў журналістам былы суддзя з Варшавы, перадае карэспандэнт Sputnik.
Сёння экс-суддзя, які раней папрасіў палітычнае прыстанішча ў Беларусі, прыйшоў да пасольства Польшчы, каб адправіць дакументы ў адрас міністэрства юстыцыі краіны, генпракурора і амбудсмена аб тым, што польскі ўрад парушыў шэраг законаў, у тым ліку і канстытуцыю Польшчы. Аднак польскія дыпламаты адмовіліся прыняць дакументы.
Шміт лічыць, што ў гэтай сітуацыі Польшча парушыла правы чалавека.
"Калі б я падняўся на другі паверх у пасольства, мяне маглі б арыштаваць і вывезці", - лічыць Шміт.
Таму ён пабываў толькі на першым паверсе будынка ў цэнтры Мінска, дзе размешчана польскае дыппрадстаўніцтва.
Экс-суддзя падкрэсліў, што яго нават не азнаёмілі з матэрыяламі па абвінавачанні, хаця такая магчымасць у польскай дзяржавы была.
Варшава заявіла, што ён абвінавачаны ў супрацоўніцтве з замежнымі спецслужбамі і ў шпіянажы. Пра гэта ён даведаўся з паведамленняў СМІ.
"Я зусім і не разумею, у чым мяне абвінавачваюць... Гэта як у кнізе Кафкі "Працэс", - падзяліўся Шміт.
Былы суддзя адзначыў, што Варшава парушыла шэраг польскіх законаў і правы чалавека.

Шміт у Беларусі

Раней Шміт правёў у Беларусі прэс-канферэнцыю і заявіў, што адмаўляецца ад статусу суддзі, просіць у беларускіх улад палітычнага прыстанішча і баіцца праследавання з боку польскіх спецслужбаў.
Пасля гэтага ў Варшаве ў дачыненні да яго была ўзбуджана крымінальная справа па падазрэнні ў шпіянажы. Польскі суд таксама зняў са Шміта імунітэт.
Польскія СМІ са спасылкай на пракуратуру паведамілі, што асновай расследавання з’яўляюцца артыкулы Крымінальнага кодэкса, якія маюць кваліфікацыю "шпіянаж на карысць замежнай дзяржавы". Справа распачата па арт. 130 – "удзел у дзейнасці замежнай разведкі". Яе санкцыі прадугледжваюць пазбаўленне волі на тэрмін ад васьмі гадоў ці пажыццёвае зняволенне.
Шміт таксама заяўляў, што звярнуўся да прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з прашэннем аб прадастаўленні абароны і палітычнага прыстанішча. Лукашэнка паведаміў, што ў абавязковым парадку разгледзіць прашэнне Шміта аб абароне.
З моманту знаходжання ў Беларусі Шміт даў шэраг інтэрв’ю беларускім і расійскім дзяржаўным СМІ. Ён заявіў, што лічыць немагчымым вяртанне ў Польшчу па меркаваннях бяспекі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Экс-суддзя Шміт не супраць атрымаць грамадзянства Беларусі, захаваўшы польскае