Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Мінлічбы РФ плануе поўнасцю адмяніць роўмінг паміж Беларуссю і Расіяй

Беларусь і Расія раней поўнасцю адмянілі плату за ўваходныя званкі ў роўмінгу, вядзецца работа па далейшым зніжэнні тарыфаў.
Sputnik
МІНСК, 18 мая – Sputnik. Міністэрства лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый РФ плануе поўнасцю адмяніць роўмінг паміж Беларуссю і Расіяй, аб гэтым заявіў кіраўнік ведамства Максут Шадаеў.
Паводле яго слоў, гэтае пытанне абмяркоўваецца з беларускімі калегамі.
"Мы цяпер гаворым аб тым, што ў нас у планах адмена роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй... Мы ўжо ў дзесяткі разоў знізілі кошт роўмінгу, і цяпер разам з беларускімі калегамі абмяркоўваем поўную адмену", - сказаў Шадаеў.
Нагадаем, што раней быў узгоднены і завізаваны план супрацоўніцтва па лініі Саюзнай дзяржавы на 2024-2026 гады ў сферы сувязі і лічбавізацыі.
З 1 красавіка 2022 года Беларусь і Расія поўнасцю адмянілі плату за ўваходныя званкі ў роўмінгу. Цяпер вядзецца работа па далейшым зніжэнні тарыфаў.
Як заяўляў Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў, пытанне кошту інтэрнэт-трафіка ў роўмінгу – няпростая праблема, якая тычыцца як тэхнічных, так і камерцыйных пытанняў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Беларусь і РФ збіраюцца зрабіць таннейшым мабільны інтэрнэт у роўмінгу