Якія падзеі адбыліся 19 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 19 мая
У 1929 годзе ў Вільні адбыўся нелегальны з’езд Таварыства беларускай школы.
Хто нарадзіўся 19 мая
1520 год: Мацей Кавячынскі, вялікалітоўскі кнігавыдавец, перакладчык, рэфармацыйны дзеяч.
1916 год: Натан Воранаў, беларускі мастак.
1927 год: Ганна Восіпава, беларуская мастачка-мініяцюрыстка.
1936 год: Міхаіл Піліпенка, беларускі этнограф, этнолаг, гісторык.
Таксама сёння нарадзіліся фламандскі мастак Якаб Іорданс і нямецкі філосаф Іаган Готліб Фіхтэ.
19 мая ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць праведніка Іова Шматпакутнага.
На Іова саджалі гарох і агуркі. Імкнуліся рабіць гэта, калі сонца заходзіць, таму што верылі: так вераб'і і іншыя птушкі не ўбачаць зерне. У грады, дзе саджалі агуркі, закладвалі перагной – ён добра праграваўся пад сонцам і доўга трымаў цяпло, дзякуючы чаму агуркі не замярзалі пры начных пахаладаннях.
Калі надвор'е 19 мая яснае, то і ўраджай агуркоў будзе добры. Пагодлівае надвор'е прадвяшчалі птушкі: калі яны спяваюць, дажджу не чакаецца.