Бязвіз для замежнікаў уводзіцца на час "Славянскага базару"

Уехаць у Беларусь можна будзе грамадзянам 73 дзяржаў па білетах на канцэрты фестывалю.
Sputnik
МІНСК, 19 мая – Sputnik. Бязвізавы рэжым для замежных грамадзян будзе дзейнічаць на час правядзення ў Віцебску фестывалю "Славянскі базар", паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце Беларусі.
Асноўныя мерапрыемствы фестывалю мастацтваў адбудуцца з 11 па 14 ліпеня. Шэраг прэферэнцый для яго арганізатараў і ўдзельнікаў прадугледжаны на перыяд з 4 па 21 ліпеня.
"У прыватнасці, для іншаземцаў, якія маюць сапраўдныя дакументы для выезду за мяжу, будзе ўстаноўлены бязвізавы парадак уезду ў Беларусь, выезду з яе ў любым міжнародным пункце пропуску краіны і часовага знаходжання ў Беларусі", - гаворыцца ў паведамленні.
У ДПК адзначылі, што для выкарыстання бязвіза ўдзельнікам "Базару" спатрэбіцца запрашэнне Цэнтра культуры "Віцебск" або Міністэрства культуры, а гасцям – білеты ў Летні амфітэатр або КЗ "Віцебск".
Пры гэтым па адным білеце дапускаецца толькі аднаразовы ўезд у рэспубліку і не пазней за дату названага ў ім мерапрыемства.
У пералік краін, грамадзяне якіх змогуць скарыстацца бязвізам, уключаны 73 дзяржавы.
Акрамя таго, іншаземцам дадзены і іншыя льготы. Так, напрыклад, ім можна будзе не аплачваць дзяржпошліну за рэгістрацыю часовага знаходжання ў Беларусі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Клішэвіч: мы не можам дапусціць ментальнай трансфармацыі Беларусі і Расіі