Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Канцэрн "Белнафтахім" удзельнічае ў Расійскім нафтагазахімічным форуме

У Башкортастане праходзіць найбуйнейшае галіновае мерапрыемства, дзе прадстаўлены больш за 300 кампаній з 38 рэгіёнаў Расіі, Рэспублікі Беларусь, Кітая, Узбекістана і Ірана.
Sputnik
МІНСК, 22 мая – Sputnik. Восем беларускіх прадпрыемстваў нафтахімічнай галіны з 21 па 24 мая прымаюць удзел у мерапрыемствах Расійскага нафтагазахімічнага форуму і прадстаўлены на выставе "Газ. Нефть. Технологии" адзіным стэндам ад канцэрна "Белнафтахім".
"Ужо больш за 10 гадоў беларускія кампаніі прымаюць удзел у гэтым Расійскім нафтагазахімічным форуме. Стала добрай традыцыяй, што прадпрыемствы Канцэрна Белнафтахім прадстаўляюць шырокую экспазіцыю, актыўна ўдзельнічаюць у форуме, прадстаўляюць прадукцыю, заключаюць кантракты", - паведаміў прадстаўнік Рэспублікі Башкортастан пры Гандлёвым прадстаўніцтве РФ Канстанцін Клімін.
Беларускі стэнд ва Уфе займае больш за 60 квадратных метраў. На ім працуе больш за два дзесяткі прадстаўнікоў беларускіх прадпрыемстваў нафтагазавай галіны.
Толькі ў першы дзень працы форуму айчынныя прадпрыемствы падпісалі кантракты і пагадненні на суму больш за паўмільярда расійскіх рублёў на пастаўку аўтамабільных шын і шклоніці.
У ходзе форуму ў Башкортастане спецыялістамі будзе прадстаўлены поўны цыкл ад пошуку і распрацоўкі нетраў, да новых тэхналогій перапрацоўкі, прамысловых тэхналогій і абсталявання, лагістыкі, інжынірынгавых і нафтасэрвісных паслуг.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Маёмасць Саюзнай дзяржавы ў 2024 годзе падлічаць