Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Расійскія вайскоўцы вызвалілі сяло Кляшчэеўка ў ДНР

Населены пункт знаходзіцца на поўдзень ад Арцёмаўска, які быў вызвалены вясной мінулага года.
Sputnik
МІНСК, 22 мая – Sputnik. Расійскія падраздзяленні групоўкі войск "Поўдзень" вызвалілі сяло Кляшчэеўка ў Данецкай народнай рэспубліцы, пра гэта ў сераду паведаміла прэс-служба Мінабароны РФ.
"Падраздзяленнямі "Паўднёвай" групоўкі войск у выніку актыўных дзеянняў вызвалены населены пункт Кляшчэеўка Данецкай Народнай Рэспублікі", - гаворыцца ў штодзённай зводцы абароннага ведамства РФ.
Таксама падчас актыўных дзеянняў на гэтым напрамку расійскія вайскоўцы нанеслі паражэнне жывой сіле і тэхніцы трох брыгад УСУ.
Адзначаецца, што УСУ страцілі больш за 360 вайскоўцаў, бронетэхніку, дзве гаўбіцы і дзве артылерыйскія гарматы, адна з іх амерыканскай вытворчасці, другая – брытанскай.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Армія Расіі вызваліла паўночную частку Ваўчанска