Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Генштаба

Генеральны штаб з’яўляецца адным з ключавых органаў кіравання ў беларускай арміі, дзе служаць высокапастаўленыя афіцэры.
Sputnik
МІНСК, 23 мая – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці назначыў новага кіраўніка Генштаба.
Папярэдні кіраўнік Генштаба генерал-маёр Віктар Гулевіч быў вызвалены ад пасады 10 мая згодна з указам Аляксандра Лукашэнкі.
Генерал-маёр быў звольнены ў запас па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы і знакаў адрознення.
Віктар Гулевіч 15 мая ва ўрачыстай абстаноўцы развітаўся са сцягам Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. Аднагалосным рашэннем Калегіі Міністэрства абароны генерал-маёр Віктар Гулевіч занесены ў Кнігу гонару Узброеных Сіл.
Новым кіраўніком Генштаба стаў Павел Муравейка. Ён нарадзіўся 26 верасня 1971 года ў Мар’інай Горцы. У 1992 годзе скончыў Мінскае вышэйшае ваенна-палітычнае агульнавайсковае вучылішча.
У 2001 годзе Павел Муравейка завяршыў навучанне на камандна-штабным факультэце Ваеннай акадэміі. Затым у 2008-м ён атрымаў дыплом аб заканчэнні дзяржаўнай адукацыйнай установы вышэйшай прафесійнай адукацыі "Военная академия Генерального штаба Вооруженных Сил РФ".
Да назначэння на пасаду кіраўніка Генштаба працаваў першым намеснікам дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Беларусі з лютага 2022 года да сённяшняга дня.

Украінскі ўрок

У ходзе сустрэчы з новым начальнікам Генштаба Лукашэнка звярнуў увагу на падзеі ва Украіне.
"Гэта таксама для нас урок. Урок сур’ёзны. Мы павінны бачыць, якая сучасная вайна", - сказаў ён.
Пры гэтым прэзідэнт канстатаваў, Беларусь ужо зрабіла для сябе ўсе неабходныя вывады, уключаючы і пытанні, якія датычацца мін і мінных загарод. У беларускай арміі разумеюць, што такое контрбатарэйная барацьба, як выкарыстоўваецца беспілотная авіяцыя і павінна весціся радыёэлектронная барацьба.
"Мы аб гэтым не аднойчы гаварылі. Вам давядзецца грунтоўна гэтым заняцца", - папярэдзіў Муравейку беларускі прэзідэнт.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Генштаб: Беларусь не збіраецца ваяваць