МІНСК, 24 мая – Sputnik. Беларусь для Расійскай Федэрацыі з’яўляецца верным саюзнікам і надзейным партнёрам, заявіў міністр абароны РФ Андрэй Белавусаў.
Кіраўнік Мінабароны РФ у пятніцу знаходзіцца з візітам у рэспубліцы, у пятніцу ён правёў рабочую сустрэчу са сваім беларускім калегам Віктарам Хрэніным.
"Дзякую за сардэчны прыём і традыцыйную беларускую гасціннасць. Рэспубліка Беларусь была і застаецца нашым бліжэйшым суседам, верным саюзнікам і надзейным партнёрам", - прыводзіць словы Белавусава прэс-служба Мінабароны.
Ён таксама адзначыў, што сёння як ніколі неабходна цеснае ўзаемадзеянне Мінска і Масквы для своечасовага рэагавання на ваенна-палітычную абстаноўку і прыняцця дадатковых мер для забеспячэння бяспекі Саюзнай дзяржавы.
У сваю чаргу Хрэнін падкрэсліў, што сустрэча ў беларускай сталіцы з’яўляецца чарговым пацвярджэннем брацкіх сувязей і стратэгічнага партнёрства. Па словах міністра, супрацоўніцтва Беларусі і РФ – гэта ўзор выбудоўвання раўнапраўнага і ўзаемавыгаднага саюза.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"