МІНСК, 24 мая – Sputnik. Ваенная разведка Украіны мае непасрэднае дачыненне да тэрарыстычнага акта ў падмаскоўным "Крокус сити холле", заявіў дырэктар ФСБ Аляксандр Бортнікаў.
Паводле яго слоў, цяпер працягваецца работа па выяўленні ўсіх, хто мае дачыненне да тэракта. Затрыманы больш за 20 чалавек, у тым ліку выканаўцы і саўдзельнікі.
"Следства працягваецца, але ўжо можна з упэўненасцю сказаць, што непасрэднае дачыненне да гэтага нападзення мае ваенная разведка Украіны", - сказаў Бортнікаў на пасяджэнні Савета кіраўнікоў органаў бяспекі і спецслужбаў краін СНД, якое ў пятніцу праходзіць у Бішкеку.
Кіраўнік Федэральнай службы бяспекі Расіі заявіў, што ніводзін датычны да тэракта не пазбегне пакарання. Усе абставіны злачынства будуць устаноўлены.
Бортнікаў паведаміў, што адной з мэт заказчыкаў тэракта ў "Крокусе" было нанясенне ўрону адносінам краін СНД з дапамогай рэлігійнага і нацыянальнага фактараў. Ён таксама адзначыў, што кіеўскі рэжым перайшоў да тактыкі татальнага тэрору, паколькі не мае рэальных магчымасцей дабіцца сваіх мэт на полі бою.
"Вядуцца сістэматычныя абстрэлы мірнага насельніцтва і грамадзянскай інфраструктуры расійскіх рэгіёнаў. Праводзяцца дыверсійныя вылазкі ў наша прымежжа", - звярнуў увагу кіраўнік ФСБ.
Тэракт у "Крокусе"
Тэрарыстычны акт у канцэртнай зале "Крокус сити холл" у падмаскоўным Краснагорску адбыўся 22 сакавіка: злачынцы адкрылі агонь з аўтаматаў па людзях, якія знаходзіліся ў будынку, пасля чаго падпалілі глядзельную залу.
Тэракт забраў жыццё 145 чалавек, сярод іх былі таксама грамадзяне Беларусі. Усяго ў выніку тэракта пацярпеў 551 чалавек.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"