МІНСК, 24 мая – Sputnik. Пытанні паставак энергарэсурсаў у Беларусь абмяркоўваюцца не першы год, сказаў прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка на пашыраным пасяджэнні ў ходзе перагавораў з кіраўніком расійскай дзяржавы Уладзімірам Пуціным у пятніцу ў Мінску, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле слоў беларускага лідара, ад энергетыкі залежыць рытмічная работа прамысловасці, кошт канчатковай прадукцыі.
"Неабходна канчаткова ўзгадніць умовы паставак нафты і газу ў рэспубліку. Мы абмяркоўваем гэта не першы год", - адзначыў ён.
Пасля чаго дадаў, што "сёння Уладзімір Уладзіміравіч (Пуцін - Sputnik) прыняў адпаведнае рашэнне".
"Я думаю ўрады ў бліжэйшыя дні дапрацуюць у гэтым ручве гэтыя пагадненні", - упэўнен Аляксандр Лукашэнка.
Беларускі лідар звярнуў увагу на тое, што разам са сваім расійскім калегам дэталёва разабраў усе нюансы, якія датычацца гэтага пытання.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"