Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Пуцін: мабільная сувязь у Беларусі і Расіі будзе ў рэжыме дамашняй сеткі

Плата за ўваходныя званкі ў Саюзнай дзяржаве была адменена ў 2022 годзе, зараз ідзе размова аб поўнай адмене роўмінгу.
Sputnik
МІНСК, 24 мая – Sputnik. Беларусь і Расія плануюць адмяніць роўмінг унутры Саюзнай дзяржавы, аб гэтым заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на выніковай прэс-канферэнцыі пасля перагавораў са сваім беларускім калегам Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт Sputnik.
Расійскі лідар адзначыў, што роўмінг у Саюзнай дзяржаве плануецца адмяніць у хуткім часе.
"Гэта значыць, мабільная сувязь для ўсіх абанентаў у дзвюх краінах будзе цалкам забяспечвацца ў рэжыме дамяшняй сеткі", - падкрэсліў Пуцін.
У сярэдзіне мая Мінлічбы Расіі паведаміла, што разам з беларускімі калегамі быў зніжаны кошт званкоў паміж краінамі, і пытанне аб поўнай адмене роўмінгу ўжо абмяркоўваецца.
З 1 красавіка 2022 года Беларусь і Расія поўнасцю адмянілі плату за ўваходныя званкі ў роўмінгу. Цяпер вядзецца работа па далейшым зніжэнні тарыфаў.
Як заяўляў Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў, пытанне кошту інтэрнэт-трафіка ў роўмінгу з’яўляецца няпростай праблемай, якая датычыцца як тэхнічных, так і камерцыйных пытанняў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Мінлічбы РФ плануе поўнасцю адмяніць роўмінг паміж Беларуссю і Расіяй