Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Пуцін усклаў кветкі да манумента Перамогі ў Мінску

Расійскі лідар у пятніцу правядзе перагаворы з беларускім калегам у вузкім і пашыраным складах.
Sputnik
МІНСК, 24 мая – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прыняў удзел у цырымоніі ўскладання кветак да манумента Перамогі ў сталіцы Беларусі.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на цырымоніі ўскладання вянка да манумента Перамогі ў Мінску
Расійскі прэзідэнт прыбыў у Мінск напярэдадні вечарам. Прэзідэнт Беларусі асабіста сустрэў свайго расійскага калегу ў аэрапорце. Кіраўнікі дзяржаў абмяняліся думкамі аб тэмах, якія маюць намер абмеркаваць у час перагавораў. Затым яны працягнулі зносіны ў нефармальнай абстаноўцы.

Перагаворы бакоў

У пятніцу Пуцін і Лукашэнка правядуць перагаворы ў Палацы Незалежнасці: спачатку ў вузкім, а потым у пашыраным складах.
Прадугледжваецца, што лідары дзвюх краін абмяркуюць стан і перспектывы развіцця комплексу беларуска-расійскіх адносін. У прыватнасці, яны закрануць тэмы інтэграцыі і рэалізацыі рашэнняў, прынятых на ВДС, прасоўванне сумесных гандлёва-эканамічных і кааперацыйных праектаў. Бакі таксама закрануць пытанні ўмацавання бяспекі і ўзаемадзеяння ў гуманітарнай сферы.
Акрамя гэтага, прэзідэнты Беларусі і Расіі абмяркуюць міжнародны парадак дня, абстаноўку ў рэгіёне, пытанні сумеснага рэагавання на ўзнікаючыя выклікі і пагрозы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Уладзімір Пуцін прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь