Борт прэзідэнта Расіі прыбыў у Мінск напярэдадні апоўначы. У аэрапорце свайго расійскага калегу сустрэў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнікі дзяржаў яшчэ ў аэрапорце абазначылі кола пытанняў, аб якіх пойдзе размова падчас візіту Пуціна. Гэта бяспека заходніх меж, ваенная спецаперацыя РФ, вучэнні па выкарыстанні тактычнай ядзернай зброі, а таксама пытанні эканамічнага і палітычнага ўзаемадзеяння дзвюх краін.
Раней прэс-служба беларускага лідара паведаміла, што перагаворы кіраўнікоў дзяржаў у беларускай сталіцы пройдуць у Палацы Незалежнасці спачатку ў вузкім, а потым у пашыраным складах.
Як прайшла сустрэча расійскага лідара ў Палацы Незалежнасці ў Мінску, а таксама перагаворы Лукашэнкі і Пуціна ў вузкім складзе, глядзіце на відэа:
Візіт Пуціна ў Мінск – другі пасля прэзідэнцкіх выбараў у Расіі і інаўгурацыі, якая прайшла 7 мая. Першы візіт расійскі лідар здзейсніў у КНР, дзе правёў перагаворы са сваім кітайскім калегам Сі Цзіньпінам.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"