Якія яшчэ падзеі адбыліся 25 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 25 мая
У 1907 годзе ў Вільні адбыўся з’езд настаўнікаў, на якім быў створаны Беларускі настаўніцкі саюз.
У 1938 годзе ў Мінску адкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатр оперы і балета (зараз Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета).
У 1991 годзе ў Мінску пачаўся I Міжнародны кангрэс беларусістаў.
У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Кувейтам.
У 2001 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Ісландыяй.
Хто нарадзіўся 25 мая
1933 год: Рамуальд Клім, беларускі спартсмен, рэкардсмен свету.
1937 год: Сяргей Сідор, беларускі географ, прафесар БДУ.
Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі паэт і філосаф Ральф Уолда Эмерсан і рускі і амерыканскі авіяканструктар, вучоны, вынаходнік Ігар Сікорскі.
25 мая ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць свяціцеля Епіфана.
У народным календары гэты дзень атрымаў назву Рабінаўка, таму што звычайна пачынае квітнець рабіна. У гэты дзень зрывалі галінку дрэва і прыносілі дадому – личылася, чым больш яна прастаіць, тым больш паспяховы для сям'і будзе год.
Калі раніцай цёпла і сонечна, летам будзе горача і суха. Шмат хрушчоў таксама прадвяшчаюць сухое лета. Аблокі ўвечары сведчаць пра змену надвор'я.