Якія падзеі адбыліся 26 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 26 мая
У 1926 годзе пачало дзейнасць у БССР літаратурнае аб’яднанне "Узвышша".
У 1926 годзе быў заснаваны Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры (БІГіК) у Вільні.
У 1976 годзе ў Мінску ўстаноўлены мемарыяльны знак у гонар Тараса Шаўчэнкі.
У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Ізраілем.
Хто нарадзіўся 26 мая
1910 год: Эдзі Рознер, джазавы трубач, заслужаны артыст Беларусі.
1958 год: Аляксандр Кушнярэвіч, беларускі археолаг.
Таксама сёння нарадзіліся амерыканскія акцёр Джон Уэйн і джазавы музыкант Майлс Дэйвіс.
26 мая ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніцы Глікерыі Іраклійскай, якую ў народзе празвалі Лукер'я Камарніца, таму што ў гэты перыяд з'яўляюцца першыя камары.
Калі да 26 мая камары ўжо лятаюць, значыць, летам будзе шмат ягад. Таксама ў народзе верылі, што ўбачыць вялікага камара абяцае добры год. А калі камароў мала і яны маленькія – гэта дрэнна, бо будзе мала аўса і травы.