Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Лукашэнка: Мінску і Алтайскаму краю трэба актывізаваць узаемадзеянне

Беларускі прэзідэнт спадзяецца, што візіт дэлегацыі расійскага рэгіёна дапаможа пераадолець некаторае адставанне ва ўзаемным гандлі.
Sputnik
МІНСК, 27 мая – Sputnik. Беларусі і Алтайскаму краю, які лічыцца адным з самых буйных аграрных рэгіёнаў Расіі, трэба актывізаваць старыя і стварыць новыя партнёрскія сувязі, заявіў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам Алтайскага края Віктарам Таменкам, перадае Sputnik.
"Ваш рэгіён вельмі блізкі нам па духу. Бо ён па праве лічыцца жытніцай Сібіры, адным з самых буйных аграрных рэгіёнаў Расіі", - сказаў Лукашэнка.
Ён таксама падкрэсліў, што Мінску і Барнаулу трэба актывізаваць узаемадзеянне.
"Спадзяюся, гэты візіт дапаможа пераадолець некаторае адставанне ва ўзаемным гандлі і стане пунктам адліку для актывізацыі старых і стварэння новых партнёрскіх сувязей", - выказаў надзею кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка нагадаў, што губернатар Алтайскага краю мае беларускія карані.
"Ведаю, што і для Вас, Віктар Пятровіч, наша краіна, увогуле, родная. Ваша маці з Беларусі, з-пад Мазыра. І ўчора Вы пабывалі на зямлі продкаў, пагутарылі са сваякамі", - сказаў беларускі лідар.
Прэзідэнт таксама заявіў, што Беларусь, калі будзе такая неабходнасць, гатова закупіць у Алтайскім краі грэчку.
"(...) па аб’ёмах намалочанага збожжа, у першую чаргу высакаякаснай пшаніцы, вы ўваходзіце ў першую дзесятку рэгіёнаў Расіі. Я ўжо не гавару пра грэчку, па якой вы прызнаны лідар 2023 года з ураджаем амаль мільён тон", - падкрэсліў ён.
Адзначаючы важнасць супрацоўніцтва ў аграрным сектары з гэтым расійскім рэгіёнам, Лукашэнка назваў такі напрамак, як жывёлагадоўля.
"Ведаем аб вашых поспехах у гэтай сферы і прапануем аб’яднаць нашы кампетэнцыі як па экспарце абсталявання для жывёлагадоўчых і малочнатаварных ферм, так і па навуковым суправаджэнні жывёлагадоўлі, пастаўках элітных парод жывёлы, а таксама па распрацоўках камбікармоў", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка нагадаў, што ў рэспубліцы ёсць цудоўны завод Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі па глыбокай перапрацоўцы збожжа, дзе можна заказаць любыя высакаякасныя кармы і прэміксы.
Лукашэнка адзначыў, што разам з традыцыйнымі эканамічнымі напрамкамі трэба ўдзяляць больш увагі супрацоўніцтву ў гуманітарнай сферы.
Тавараабарот паміж Беларуссю і Алтайскім краем у 2023 годзе склаў больш за 108 млн долараў, ён перавысіў лічбы 2022 года.
У студзені-сакавіку 2024 года ўзаемны гандаль склаў 22,6 млн долараў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Лукашэнка запрасіў Пуціна на форум рэгіёнаў Саюзнай дзяржавы