Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Ваенныя Беларусі і РФ пачалі сумесныя лётна-тактычныя вучэнні

Ваеннаслужачыя на вучэннях адпрацуюць шэраг задач, у тым ліку па прыкрыцці з паветра аб’ектаў і сухапутных войск.
Sputnik
МІНСК, 27 мая – Sputnik. Ваенныя Беларусі і Расіі пачалі праводзіць сумесныя лётна-тактычныя вучэнні, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны рэспублікі.
Манеўры будуць весціся з 27 па 31 мая ў рамках удасканалення адзінай рэгіянальнай сістэмы СПА. Іх мэта – павышэнне ўзаемадзеяння і вывучкі органаў кіравання і лётнага складу. Кіруе вучэннем камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі Супрацьпаветранай абароны.

"Да вучэння прыцягваюцца авіяцыйныя воінскія часці, падраздзяленні зенітных ракетных і радыётэхнічных войск Узброеных сіл Беларусі, экіпажы разведвальнай, знішчальнай і ваеннай авіяцыі ПКС УС РФ", - гаворыцца ў паведамленні.

Там таксама адзначаецца, што ваенныя адпрацуюць пытанні кіравання сіламі авіяцыі, а таксама арганізацыі ўзаемадзеяння.
Асноўныя намаганні будуць накіраваны на вырашэнне задач па прыкрыцці розных аб’ектаў – дзяржаўных і ваенных – ад удараў з паветра.
Акрамя таго, на авіяпалігонах экіпажы на практыцы будуць трэніравацца ў прыкрыцці падраздзяленняў сухапутных войск.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Пуцін: межы Саюзнай дзяржавы знаходзяцца пад надзейнай абаронай