МІНСК, 28 мая – Sputnik. Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін прыбыў з афіцыйным візітам у Казахстан, паведамілі ў прэс-службе беларускага Мінабароны.
"Кіраўніка беларускага ваеннага ведамства асабіста прывітаў міністр абароны Казахстана генерал-палкоўнік Руслан Жаксылыкаў", - удакладнілі ў абаронным ведамстве.
У прэс-службе расказалі, што Віктар Хрэнін правядзе перагаворы са сваім казахстанскім калегам, а таксама паўдзельнічае ў пасяджэнні савета міністраў абароны краін АДКБ.
Плануецца, што беларускі міністр абароны азнаёміцца ў Астане са структурай Нацыянальнага ўніверсітэта абароны і сістэмай падрыхтоўкі кадравых ваенных.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"