МІНСК, 28 мая – Sputnik. Народны артыст СССР і Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, легендарны балетмайстар Валянцін Елізар’еў пакінуў пасаду мастацкага кіраўніка Вялікага тэатра Беларусі, паведамляецца на сайце тэатра.
"З гэтым тэатрам звязаны мае самыя вялікія творчыя ўзлёты і перамогі. Я ўдзячны лёсу, што мне выпала такое шчасце стаяць разам з вамі каля вытокаў адраджэння Вялікага тэатра", - напісаў Валянцін Елізар’еў на сваёй старонцы ў сацсетках.
Ён падкрэсліў, што падзяка і любоў да артыстаў балета, оперы і хору, музыкантаў, дырыжораў, рэжысёраў, рэпетытараў, памочнікаў рэжысёра, работнікаў сцэны, касцюмераў, грымёраў, бутафораў, дэкаратараў, мастакоў, адміністратараў, білецёраў, тэхнічных работнікаў, гаспадарчых службаў суправаджала яго ўсе гады службы ў тэатры.
Маэстра выказаў асаблівую любоў і падзяку гледачам.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што будзе побач з гледачом, пакуль існуюць яго пастаноўкі.
"Я не развітваюся з вамі і назаўсёды застаюся з родным мне Вялікім тэатрам. Пакуль мае спектаклі жывуць на гэтай сцэне, маё сэрца і мая душа заўсёды будуць на лепшай для мяне сцэне", - адзначыў Валянцін Елізар’еў.
Ён таксама выказаў асаблівую падзяку краіне і кіраўніцтву.
"Дзякую лёсу за кожны пражыты ў тэатры дзень. Сваё жыццё я прысвяціў Вялікаму тэатру Беларусі", - напісаў Елізар’еў.
У сваю чаргу ў Вялікім тэатры падкрэслілі, што Валянцін Елізар’еў праслужыў у тэатры 50 год.
"Агонь сапраўднай творчасці, які нясе ў сабе Валянцін Мікалаевіч, гарыць зараз у яго вучнях, артыстах, спектаклях", - адзначылі ў тэатры.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"