МІНСК, 28 мая – Sputnik. Улада нясе адказнасць за тое, каб захаваць краіну, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на Форуме медыйнай супольнасці ў Магілёве.
Паводле яго слоў, перад сустрэчай з медыйнай супольнасцю ён спрабаваў узгадаць, калі ўзніклі такія дэфініцыі, як "інфармацыйная вайна", "ментальная вайна", "фэйкі" і "постпраўда".
Беларускі лідар звярнуў асаблівую ўвагу на той факт, што гэтай тэрміналогіі літаральна шэсць ці сем гадоў, але з’явы, якія яна вызначае, існуюць столькі ж, колькі і чалавецтва.
"Таму што інфармацыйная вайна – гэта прэлюдыя да гарачай фазы супрацьстаяння", - цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі яго прэс-служба.
Гібрыдны націск Захаду
Беларусь максімальна сканцэнтравана на пагрозах, па вядомых прычынах, заявіў Аляксандр Лукашэнка на Форуме медыйнай супольнасці.
"Мы працягваем падвяргацца самаму маштабнаму ў найноўшай гісторыі гібрыднаму націску з боку Захаду", - цытуе Аляксандра Лукашэнку БелТА.
Паводле яго слоў, палітычны націск на знешнепалітычнай арэне праяўляецца праз дзеянні апазіцыі, якая знаходзіцца за мяжой, інфармацыйны – праз дзеянні платформ экстрэмістаў, эканамічны – праз санкцыі, а ваенны – пры дапамозе спроб уцягнуць краіну ў канфлікт.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"