Лукашэнка: трэба фарміраваць нацыянальны інфармацыйны стыль вяшчання

Беларускія ўлады ўпэўнены, што айчынныя сродкі масавай інфармацыі паспяхова развіваюцца і фарміруюць навінавы парадак дня.
Sputnik
МІНСК, 28 мая – Sputnik. Пры стварэнні інфармацыйнага прадукту неабходны ідэалагічны фільтр, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў аўторак у Магілёве на Форуме медыйнай супольнасці.

"Нам трэба фарміраваць нацыянальны інфармацыйны стыль вяшчання, павялічваючы долю вытворчасці ўласнага якаснага, канкурэнтаздольнага прадукту", - цытуе яго БелТА.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, пры гэтым неабавязкова адмаўляцца ад замежнага прадукту, проста ён павінен адпавядаць беларускім традыцыям і менталітэту. Нельга засмечваць эфір крывавым, амаральным і пошлым кантэнтам.
"Гаварыў ужо аб гэтым. Патрэбны ідэалагічны фільтр, бо страцім моладзь", - растлумачыў сваю пазіцыю прэзідэнт.

Балбатня аб незалежных СМІ

Кіраўнік дзяржавы заклікаў маладых журналістаў займацца прапагандай, контрпрапагандай і ідэалагічнай работай. Пры гэтым не трэба саромецца падобных дэфініцый.
На яго думку, заходнія краіны даўно гэта робяць, проста прыдумалі іншыя назвы, накшталт працы з грамадскай думкай.
"Сутнасць адна. Вось няхай і працуюць з грамадскай думкай на сваёй тэрыторыі", - сказаў Лукашэнка.
Пасля чаго дадаў, што "нас не трэба карміць балбатнёй пра нібыта незалежныя СМІ, дэмакратычныя каштоўнасці".
"Мы ж бачым, як яны кідаюць у турмы сваіх журналістаў, закрываючы медыя і праследуючы кожнага, хто асмеліўся не пагадзіцца з палітыкай і дзеяннямі ўлад", - сказаў на заканчэнне ён.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Лукашэнка: інфармацыйная вайна – гэта прэлюдыя да гарачай фазы супрацьстаяння