МІНСК, 28 мая – Sputnik. Украінскія ўлады не захацелі праводзіць выбары прэзідэнта, таму што прыйшлося б адмяніць закон аб ваенным становішчы, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.
"Строга кажучы, паводле папярэдняй ацэнкі, адзінай легітымнай уладай (ва Украіне - Sputnik) застаецца парламент і спікер Рады", - сказаў кіраўнік расійскай дзяржавы падчас прэс-канферэнцыі па выніках свайго візіту ва Узбекістан.
Паводле яго слоў, калі б ва ўкраінскіх улад было жаданне правесці ў краіне выбары прэзідэнта, то трэба было б адмяніць закон аб ваенным становішчы.
"...Правесці выбары, але яны не захацелі гэтага рабіць", - сказаў прэзідэнт РФ.
Пуцін растлумачыў, што ва ўкраінскай Канстытуцыі прапісана прадаўжэнне паўнамоцтваў Вярхоўнай Рады ў выпадку неправядзення выбараў, але там няма слоў аб прадаўжэнні паўнамоцтваў прэзідэнта.
Раней Зяленскі адмяніў правядзенне прэзідэнцкіх выбараў, якія павінны былі прайсці 3 сакавіка 2024 года, матываваўшы гэта ваенным становішчам у краіне. Тэрмін, да якога павінны былі прайсці чарговыя прэзідэнцкія выбары ва Украіне, скончыўся 21 мая.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"