Фотафакт: Лукашэнку паказалі новыя айчынныя сякеры

Раней беларускі лідар ставіў задачу асвоіць выпуск такой айчыннай прадукцыі з умовай, каб яна не саступала замежным аналагам.
Sputnik
МІНСК, 29 мая – Sputnik. Сякеры беларускай вытворчасці паказалі кіраўніку дзяржавы Аляксандру Лукашэнку падчас рабочай паездкі ў Оршу.
Раней беларускі лідар даручаў асвоіць выпуск такой прадукцыі з умовай, каб яна была не горшай за замежныя аналагі.
Аляксандру Лукашэнку паказалі новыя айчынныя сякеры
Лукашэнка ўважліва вывучыў сякеры і паабяцаў выпрабаваць іх на практыцы. І абазначыў прамыслоўцам наступную задачу – вытворчасць аналагічных тавараў для работы з драўнінай трэба асвоіць на працягу года.
"Гэта ганьба, што мы больш за палову (ад тэрыторыі Беларусі - Sputnik) маем лясы і ўсё завозім. Яшчэ адно яму даручэнне. Ён (віцэ-прэм’ер Пётр Пархомчык, які курыруе прамысловасць - Sputnik) усё для лесу павінен рабіць тут", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
Кіраўнік дзяржавы даручыў Камітэту дзяржкантролю ўзяць гэтае пытанне на кантроль, паколькі на закупку такой прадукцыі кожны год выдзяляюцца мільёны долараў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Мінск і Масква абнавілі мемарандум у галіне лясной гаспадаркі праз 25 гадоў