МІНСК, 29 мая – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі не можа адпачыць, таму што ў яго няма віцэ-прэзідэнта, заявіў кіраўнік дзяржавы падчас наведвання завода "Легмаш" у Оршы.
"Я ўспрымаю водпуск як змену сітуацыі, абставін, рэжыму жыцця. Я не ўяўляю, як можна легчы на пляжы і пячыся пад сонцам", - цытуе Аляксандра Лукашэнку БелТА.
Па словах беларускага лідара, ён вясковы чалавек, якога ў дзяцінстве не прывучалі да такога адпачынку. Таму яму ўвесь час трэба нечым быць занятым.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што не можа пайсці ў звычайны водпуск, таму што ў яго няма віцэ-прэзідэнта. Таму дзе б ні быў прэзідэнт паводле Канстытуцыі свае паўнамоцтвы ён перадаць не зможа.
Пасля чаго прызнаўся, што Орша з’яўляецца адным з яго любімых месцаў у Беларусі, таму што з гэтым горадам яго звязваюць успаміны з дзяцінства і там можна правесці час з задавальненнем.
Аляксандр Лукашэнка асабліва адзначыў, што з-за сваёй работы наведвае розныя дзяржавы, але заўсёды з радасцю ўспрымае вяртанне дадому.
"Нічога лепш няма, чым Беларусь. Нам бог падарыў унікальную краіну", - упэўнен беларускі лідар.
Пры гэтым ён звярнуў увагу, што ў рэспубліцы добры клімат, дзе можна адчуць кожную пару года. Таму трэба зберагчы краіну для дзяцей, рэзюміраваў кіраўнік дзяржавы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"